Жаночая баскетбольная зборная Беларусі стартуе на чэмпіянаце Еўропы

Жаночая баскетбольная зборная Беларусі 11 чэрвеня правядзе першы матч на чэмпіянаце Еўропы, які пачынаецца ў Румыніі і Венгрыі. Каманда Анатоля Буяльскага ў румынскім горадзе Арадзя згуляе з італьянкамі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 20.30.

На першым этапе саперніцамі нашай каманды ў групе "В" таксама будуць зборныя Польшчы (12 чэрвеня, 20.30), Турцыі (13 чэрвеня, 20.30) і Грэцыі (15 чэрвеня, 18.00). Каб працягнуць барацьбу за ўзнагароды, беларускам трэба заняць у групе, як мінімум, трэцяе месца.

Нагадаем, у Румынію паляцелі 12 беларускіх баскетбалістак:

абаронцы — Ліндсэй Хардзінг, Юлія Рыцікава, Вольга Зюзькова, Святлана Кудрашова;

нападаючыя — Таццяна Ліхтаровіч, Марыя Папова, Кацярына Сныціна, Наталля Трафімава, Таццяна Троіна;

цэнтравыя: Алена Леўчанка, Анастасія Верамеенка, Марына Івашчанка.

Склад іншых груп: "А" — Чэхія, Францыя, Чарнагорыя, Румынія, Украіна; "С" — Харватыя, Вялікабрытанія, Латвія, Расія, Сербія; "D" — Венгрыя, Літва, Славакія, Іспанія, Швецыя.

Фота: bbf.by, sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі