Жаночая баскетбольная зборная Беларусі выйграла ў Турцыі (відэа)

13 чэрвеня жаночая баскетбольная зборная Беларусі правяла ў румынскім горадзе Арадзя свой трэці матч на чэмпіянаце Еўропы. Наша каманда ўпэўнена выйграла ў зборнай Турцыі — 67:52 (15:13, 11:8, 25:17, 16:14). Самай выніковай сярод беларусак была Алена Леўчанка — 15 ачкоў і 10 падбораў. У Кацярыны Сныцінай 14 ачкоў і 4 падборы, у Ліндсэй Хардзінг — 13 ачкоў і 1 падбор, у Анастасіі Верамеенкі 10 ачкоў і 4 падборы. Адзначым, што ў сённяшнім матчы ў беларусак атрымліваліся трохачковыя кідкі, яны на рахунку Верамеенкі, Хардзінг, Сныцінай, Паповай.

Нагадаем, у першым матчы беларускі выйгралі ў авертайме ў італьянак — 85:76, у другім — перамаглі зборную Польшчы — 65:49.

Беларусь лідыруе ў групе з 6 ачкамі (пасля 3 матчаў), на другім месцы Грэцыя — 4 ачкі (пасля 2 матчаў), далей — Турцыя з 3 ачкамі (пасля 2 гульняў), Польшча з 3 ачкамі (пасля 3 матчаў), Італія — 2 ачкі (пасля 2 гульняў). Наша каманда ўжо забяспечыла сабе выхад у наступны этап кантынентальнага першынства.

У панядзелак, 15 чэрвеня, зборная Беларусі згуляе з Грэцыяй, пачатак а 18-й гадзіне.

Фота: bbf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі