Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сёння згуляе з Францыяй
Гэтая гульня можа вырашыць, ці трапіць наша каманда ў плэй-оф Еўра-2015.
Сёння, 21 чэрвеня беларуская жаночая зборная па баскетболе згуляе на чэмпіянаце Еўропы з камандай Францыі. Гульня, якая пройдзе ў венгерскім Дэбрэцэне, пачнецца ў 21.30 па беларускім часе. Жывую трансляцыю матчу пакажуць на тэлеканале "Беларусь-5".
У сераду 17-га чэрвеня беларускі ва ўпартай барацьбе прайгралі чэшкам (70:73), а ў пятніцу 19-га — чарнагоркам (72:77). Зборная Францыі лічыцца адной з наймацнейшых на планеце. Калі нашы дзяўчаты перамогуць, то адназначна выйдуць з групы.
Калі беларускі прайграюць, то з верагоднасцю 90% пакінуць чэмпіянат Еўропы і не адбяруцца на Алімпійскія гульні.
Але перад матчам Беларусь — Францыя, пройдзе два іншыя паядынкі ў групе: Турцыя — Чэхія (16:30) і Чарнагорыя — Грэцыя (19:00). Перамога Турцыі, напрыклад, дае беларускам шанец на пуцёўку ў плэй-оф.
На першым этапе Еўра-2015 беларускі выйгралі ўсе чатыры матчы і былі лідарамі групы.
Фота: naviny.by