Жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе выйграла Сербія
Беларускам жа дасталася толькі 4-е месца.
Зборная Сербіі выйграла жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе. У фінале балканскія спартсменкі перамаглі Францыю з лікам 76:68. Выніковы матч адбыўся 28 чэрвеня.
Нагадаем, што сборная Беларусі заняла на Еўрабаскеце 4-е месца, саступіўшы ў матчы за бронзу камандзе Іспаніі. Напершым этапе беларускі атрымалі чатыры перамогі: былі абыграныя Італія — 85:76 (у авертайме), Польшча — 65:49, Турцыя — 67:52, Грэцыя — 82:57. На другім этапе наша зборная тройчы прайграла: Чэхіі — 70:73, Чарнагорыі — 72:77, Францыі — 58:64. Тым не менш, каманда Анатоля Буяльскага выйшла ў 1/4 фіналу, дзе абыграла зборную Літвы — 68:66. У паўфінале ў роўнай гульні беларускі саступілі Сербіі — 72:74.
Беларускі згуляюць у кваліфікацыі да алімпійскага турніру Алімпіяды ў Рыа-2016. Ад Еўропы ў кваліфікацыі таксама згуляюць зборныя Францыі, Іспаніі і Турцыі (усяго 12 зборных свету). Гэтыя 12 камандаў разыграюць 5 пуцёвак на Алімпійскія гульні.
Фота: FIBA.com