Жэсць у футболе: гульцы "Віцебска" і "Нёмана" сутыкнуліся галовамі ў скачку
Гульцы "Віцебска" і "Нёмана" сутыкнуліся галовамі ў скачку ў барацьбе за верхавы мяч. 17 ліпеня ў матчы 15 тура чэмпіянату Беларусі сур'ёзна пацярпелі нападаючы "Віцебску" Руслан Цевераў і абаронца "Нёмана" Андрэй Васільеў.
У футбалістаў была кроў. На поле выбеглі спецыялісты хуткай дапамогі. Абодвух гульцоў прыйшлося замяніць.
У выніку ў Цеверава зламаная сківіца, а Васільеў атрымаў страсенне мазгоў. Матч быў дайграны без іх удзелу і скончыўся з лікам 2:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.