Жонка Бяляцкага: Сваякі палітвязняў прывучыліся не абнайдзейваць сябе

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы заявіў, што палітвязень Алесь Бяляцкі можа трапіць пад амністыю.



Наталля Пінчук кажа, што нешта каментаваць можна будзе пасля таго, як з боку ўлады будуць не толькі словы, але і справы.



Пінчук: "Ведаеце, я нават перастала сачыць за магчымымі і верагоднымі амністыямі. За той час, калі Алесь знаходзіцца за кратамі, абвяшчаліся амністыі. Ні Алесь не падпаў пад яе, ні іншыя палітвязні. І я, і іншыя блізкія палітвязняў навучыліся проста ўжо, скажам так, не абнадзейвацць сябе нічым".

Нагадаем, што праваабаронцу затрымалі 4 жніўня 2011 года. На падставе дакументаў з Польшчы і Літвы яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў. Шкоду, нанесеную дзяржаве, ацанілі ў амаль 90 тысяч долараў. У лістападзе 2011 года Бяляцкага асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Грамадскасць сабрала грошы на кампенсацыю шкоды, але гэта не пашплывала на змякчэнне прысуду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі