Жонку вядомага кампазітара затрымалі за свечку ў акне, выстаўленую год таму

Свечка ў акне / Ілюстрацыйнае фота​
Свечка ў акне / Ілюстрацыйнае фота​

Наталля Капыцько, жонка музыканта і кампазітара Віктара Капыцько, была затрыманая ў панядзелак, 6 снежня, паведамляе Ірына Халіп у Facebook.

Прычынай арышту стала тое, што 12 лістапада мінулага года, у дзень гібелі Рамана Бандарэнкі, у пары Капыцько ў акне гарэла свечка. У якасці доказу выкарыстаная відэаздымка, якая вялася з вуліцы. 

Суд над Наталляй адбудзецца ў аўторак. Яе мужа папярэдзілі, што перадачы на Акрэсціна не прымаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі