Журналіст "Белсата" патрабуе пачаць крымінальную справу на Азаронка

Журналіст "Белсата" патрабуе пачаць крымінальную справу на Азаронка

Журналіст тэлеканала "Белсат" Ігар Ільяш падаў заяву ў міліцыю з просьбай пачаць крымінальную справу на прапагандыста Рыгора Азаронка.

Ільяш мяркуе, што ў дзеяннях Азаронка ёсць прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 203 Крымінальнага кодэкса (Парушэнне таямніцы ліставання), паведамляе "Белсат".

Нагодай стаў тэлесюжэт Азаронка ў праграме "Тайныя спружыны палітыкі" на тэлеканале СТБ, прысвечаны жонцы Ільяша Кацярыне Андрэевай — таксама журналістцы "Белсата". Як расказвала Еўрарадыё, у сюжэце была паказаная прыватная перапіска Ільяша на мабільным тэлефоне.

Ільяш патрабуе высветліць, як Азаронак атрымаў скрыншоты асабістага ліставання. Камп'ютар і тэлефон журналіста былі арыштаваныя як рэчавыя доказы ў рамках крымінальнай справы супраць Андрэевай. Калі скрыншоты перадала следства, тады да адказнасці трэба прыцягнуць следчых — за разгалошванне даных папярэдняга следства (ч. 2 арт. 407). 

Калі ж следства не перадавала гэтыя скрыншоты Азаронку, значыць, ён мог атрымаў іх праз узлом акаўнту Facebook — арт. 349 КК (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі).

Жонку Ільяша Кацярыну Андрэеву і аператарку "Белсата" Дар'ю Чульцову плануюць судзіць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справа паступіла ў суд, але дата пакуль невядомая.

Журналіст "Белсата" патрабуе пачаць крымінальную справу на Азаронка
Заява Ігара Ільяша / "Белсат"
Журналіст "Белсата" патрабуе пачаць крымінальную справу на Азаронка
Заява Ігара Ільяша / "Белсат"
Журналіст "Белсата" патрабуе пачаць крымінальную справу на Азаронка
Заява Ігара Ільяша / "Белсат"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі