Журналістку Еўрарадыё затрымлівалі падчас стрыму з пратэсту студэнтаў

Журналістку Еўрарадыё Марыю Вайтовіч затрымліваюць у прамым эфіры Еўрарадыё ў часе студэнцкага пратэсту / кадр з відэа
Журналістку Еўрарадыё Марыю Вайтовіч затрымліваюць у прамым эфіры Еўрарадыё ў часе студэнцкага пратэсту / кадр з відэа

Журналістка Еўарарадыё Марыя Вайтовіч і журналіст газеты "Беларусы і рынак" Раман Годун затрыманыя ў жывым эфіры Еўрарадыё — яны вялі стрым са студэнтскай акцыі пратэсту, якая адбываецца цяпер у цэнтры Мінску. Міліцыянт не прадставіўся, сказаў, што патрабуецца праверка "праўдзівасьці пасведчанняў".

Праз тры гадзіны яе адпусцілі з Кастрычніцкага РУУС. Пратакол не складалі.

Тым часам пратэст студэнтаў сталічных ВНУ працягваецца. Сілавікі не даюць студэнтам рухацца па горадзе, акружаючы і за затрымліваючы і суправаджаючы іх у бусы без нумароў. У раёне плошчы Перамогі адбываецца сапраўдны хапун — у затрыманнях удзельнічае АМАП. 

Вядома, што ў акцыях удзельнічаюць студэнты БДУІР, БНТУ, БДЛУ, БДЭУ, БДУ, БДТУ, старшакурснікам Акадэміі заблакавалі ўваход у будынак — яны збіраліся на лінейцы для першакурснікаў замест гімну Беларусі спяваць "Магутны Божа". 

Тысячы студэнтаў і выкладчыкаў беларускіх ВНУ падпісалі петыцыі за свабодныя выбары і вызваленне палітвязняў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі