Журналісты: тэрарыста-смяротніка ў Манчэстары клікалі Салман Абедзі

Журналісты: тэрарыста-смяротніка ў Манчэстары клікалі Салман Абедзі

Ад выбуху ў фае канцэртнай залы "Манчэстар-арэна" загінулі 22 чалавекі і не менш за 59 атрымалі раненні. Паводле інфармацыі паліцыі, выбух учыніў адзіночка-смяротнік. Паводле інфармацыі журналістаў, гэта 23-гадовы Салман Абедзі. Як інфармуе CBS News, ён быў вядомы спецслужбам. 

Сярод загінулых ёсць падлеткі, якія разыходзіліся пасля канцэрта амерыканскай поп-спявачкі Арыяны Грандэ. Самая малодшая ахвяра выбуху — Сафі Роўз, ёй было толькі восем гадоў. 

Адказнасць за выбух у Манчэстары ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Але наколькі можна давяраць гэтай заяве, пакуль невядома.

Паліцыя пакуль высвятляе, дзейнічаў нападнік ў адзіночку ці быў часткай падпольнай сеткі. Разам з тым праваахоўнікі заклікаюць грамадзян не рабіць заўчасных высноваў пра нападнікау і яго матывы.

Выбух у канцэртнай зале "Манчэстар-арэна" можа стаць самым крывавым тэрактам у Брытаніі пасля выбухаў ліпеня 2005 года ў Лондане: тады загінулі больш за 50 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі