Жыхар Барысава атрымаў гераін з Нідэрландаў паштовай пасылкай

Жыхар Барысава атрымаў гераін з Нідэрландаў паштовай пасылкай

Мытнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск выявілі буйную партыю гераіну ў паштовай пасылцы, якая прыйшла з Нідэрландаў на адрас 33-гадовага жыхара Барысава. Як удакладняе прэс-служба мытнікаў, для гераіну і яго аналагаў буйным памерам лічыцца колькасць агульнай масай больш за 1 грам.
 
Экспертыза паказала, што ў пасылцы было 9,87 грама гераіну. Гэтая колькасць разлічаная прыкладна на 25 дозаў.

Мытнікі пачалі на мужчыну крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. 

Таксама мытнікі выявілі, што гэты ж мужчына набыў і іншы наркатычны сродак — метадон масай 3 грама. Рэшткі метадону знашлі пры ператрусе дома ў жыхара Барысава. За гэта на яго пачалі яшчэ адну крымінальную справу. 

Самога яго ўзялі пад варту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі