Жыхарка Нью-Ёрка хацела купіць вышыванку, а ёй у адказ: "Ну шо вы гоните?"

Жыхарка Нью-Ёрка хацела купіць вышыванку, а ёй у адказ: "Ну шо вы гоните?"

"Мая знаёмая перад прыездам у Мінск хацела купіць вышыванку. Па запыце знайшла сайт skarbnica.by, пры пераходзе на які яе сустрэў пераход на ВК. Дзе адбыўся наступны дыялог. Што скажаце?" — распавядае ў Facebook мінчанка Volja Dreva. І прыкладвае скрыншот перапіскі:

Жыхарка Нью-Ёрка хацела купіць вышыванку, а ёй у адказ: "Ну шо вы гоните?"
Скрыншот перапіскі

"Вам сумна, няма з кім пагутарыць пасля поўначы? Чмокі-спокі!" — адказвае Алене невядомы геній інтэрнэт-маркетынгу. І прыкладвае "калыханку": песню "Александрына". Бо ў Мінску ў час, калі адбываецца перапіска, глыбокая ноч. Але ж у Нью-Ёрку яшчэ ранні вечар! Натуральна, у дзяўчыны не застаецца ніякага жадання нешта набываць у "Скарбніцы".

Беларускія кампаніі выходзяць у сацсеткі, і гэта крута. Але працэс не такі просты, як падаецца, і скандалы здараюцца рэгулярна. Мы яшчэ не паспелі забыць, як эсэмэмшчыца кампаніі "Беліта" абрынулася ў "Інстаграме" на дзяўчыну, якая пакінула негатыўны водгук пра фарбу для валасоў. Тая гісторыя скончылася звальненнем мэнаджара, якая прызналася, што паспела прапрацаваць усяго адзін дзень.

Жыхарка Нью-Ёрка хацела купіць вышыванку, а ёй у адказ: "Ну шо вы гоните?"
Скрыншот з "Інстаграма".

І вось ізноў.

Кампаніі "Скарбніца" летась споўнілася сорак гадоў. Дырэктар аддзела маркетынгу "Скарбніцы" не мае старонкі "ВКонтакте", таму перапіску не бачыла. Яна кажа, што школьнікі ў кампаніі не працуюць, за стасункі з кліентамі праз сайт адказвае дарослы чалавек, якога клічуць Уладзімірам.

"Гэта ўвогуле несур'ёзна, гэта, мабыць, нехта прыкалоўся. Ведаеце, як цяпер можна зайсці, і што заўгодна... Ніхто ў нас так не мог адказваць. Гэта выключана, гэта ж наш імідж. Хто рызыкне?" — кажа яна.

Уладзімір, відаць, прыняў Алену за канкурэнтку, якая спрабуе разведаць асартымент "Скарбніцы". Няўжо такія ёсць?

"Іншы раз папросту прыходзяць, каб адсачыць у нас у краме, што мы шыем. Ідэі крадуць у нас, — распавядаюць у аддзеле маркетынгу "Скарбніцы". — Рамеснікі крадуць, бо ў нас інтэлектуальная ўласнасць абсалютна не абароненая. Мы мадэль распрацавалі, працуем з ёй. А яны прыходзяць, глядзяць і пераймаюць".

Вось такі ён, суровы і бязлітасны беларускі бізнес! Лёгкае неразуменне сістэмы часавых паясоў плюс паранаідальная боязь канкурэнтаў прыводзяць да канфузаў. А ў выніку кліент сыходзіць па вышыванкі да іншых вытворцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі