Жыхару Гродна ў паштовым канверце з Украіны перасылалі насенне канопляў (фота)
Жыхару Гродна ў паштовым канверце з Украіны перасылалі насенне канопляў. На гэтую знаходку натрапілі супрацоўнікі Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". У выніку насенне расліны, з якой вырабляюць наркотыкі, было канфіскавана. Аднак беларусу не пагражае ніякай адказнасці. Што да адпраўшчыка "карэспандэнцыі", дык яго могуць прыцягнуць толькі да адміністрацыйнай адказнасці за "недэклараванне ці несапраўднае дэклараванне тавараў", а гэта штраф — 1-6 млн рублёў, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Супрацоўнікі мытнай службы прапануюць увесці адказнасць за арганізацыю перасылкі праз мяжу насення наркаўтрымліваючых раслінаў. З 1 чэрвеня 2015-га, калі ў аэрапорце "Мінск" пачаў працаваць участак апрацоўкі паштовых адпраўленняў, мытнікам удалося перахапіць 27 падобных лістоў.
Фота: sb.by