Жыхары Маладзечна забыліся на вуліцы сумку з $14500 і знайшлі грошы ў сметніцы

Жыхары Маладзечна забыліся на вуліцы сумку з $14500 і знайшлі грошы ў сметніцы

Жыхары Маладзечна забыліся на вуліцы сумку з 14500 доларамі і знайшлі грошы пасля ў кантэйнеры для смецця. Пры гэтым іх гаспадарчую сумку скралі. Пра гэты кур’ёзны выпадак сайту kraj.by распавялі ў Маладзечанскім РАУС. Адбыўся ён у пятніцу, 8 верасня. Сямейная пара з двума дзецьмі збіралася на лецішча. У сумку з рэчамі яны паклалі скрынку ад мабільнага тэлефона, у якой ляжалі іх зберажэнні ў доларах. Яны селі ў аўтамабіль і паехалі, а сумку... забыліся на вуліцы.

Толькі па прыездзе на лецішча мужчына і жанчына спахапіліся, пачалі тэлефанаваць у міліцыю. Праваахоўнікі прыехалі да іх дома, але нічога там не знайшлі. Неўзабаве вярнулася дахаты і згаданая сямейная пара. Яна падключыліся да пошукаў і ў адным з кантэйнераў для смецця заўважылі раскіданыя рэчы, якія былі ў сумцы. Там жа ляжала і скрынка. Долары аказаліся на месцы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі