Жыхары Зямлі сёння ўначы змогуць паназіраць “зорны дождж”
Жыхары Зямлі сёння ўначы змогуць паназіраць “зорны дождж” — метэорная плынь Травеньскія Акварыды дасягне свайго піку і найлепей будзе бачна з 0.00 да 2.00, да ўзыходу Месяца. Пабачыць гэтую з’яву можна будзе і ў Беларусі.
Радыянт Травеньскіх Акварыдаў знаходзіцца ў сузор’і Вадаліва. Найбольш яскрава метэоры бачныя ў тропіках, а ў сярэдніх шыротах чакаецца ад 10 да 30 метэораў за гадзіну. Назіраць іх варта за горадам, дзе няма ілюмінацыі, здольнай “засвечваць”. Таксама “зорны дождж” бачны толькі пры бясхмарным надвор’і.
Метэорная плынь Травеньскіх Акварыдаў будзе актыўнай да 28 траўня.