Жыхара Івацэвіцкага раёна адправілі за краты з-за знойдзенага ў лесе аўтамата

Патроны і аўтамат хацеў "захаваць для сябе" (ілюстрацыйнае фота)

Патроны і аўтамат хацеў "захаваць для сябе" (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru

Жыхара Івацэвіцкага раёна адправілі за краты з-за знойдзенага ім у пачатку верасня ў лесе каля аграгарадка Любшыны аўтамата Калашнікава. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, зброю і боепрыпасы 53-гадовы мужчына схаваў у сваім доме да дачным участку — хацеў "захаваць для сябе". Аднак міліцыі пра гэта стала вядома. Быў праведзены ператрус і аўтамат знайшлі.

Мужчыне інкрымінаваныя незаконныя набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе. Яго ўзялі пад варту (пракурор улічыў "абставіны злачынства і асобу абвінавачанага").

Версіі пра тое, адкуль аўтамат мог з'явіцца ў лесе, не агучваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі