Жыхарка Браслаўскага раёна страціла больш за 200 тысяч долараў

Спроба зарабіць скончылася няўдачай / pixabay.com
Спроба зарабіць скончылася няўдачай / pixabay.com

58-гадовая жыхарка Браслаўскага раёна страціла больш за 200 тысяч долараў. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, з лета мінулага года яна гуляла на анлайн-біржы. У яе з'явіліся кансультанты, якія дапамагалі выбіраць патрэбныя пазіцыі і курыравалі сродкі.

Спачатку пенсіянерка ўклала асабістыя 100 тысяч долараў. Пазней ёй падалося, што справа можа аказацца прыбытковай, і яна ўзяла тры крэдыты, пазычыла грошы ў некалькіх знаёмых. Такім чынам яна пералічыла на рахунак яшчэ 106 тысяч долараў. Толькі пасля жанчына не змагла вывесці сродкі — бізнес-коўчы пад любымі падставамі адмаўляліся выконваць свае абавязкі.

Тады жыхарка Браслаўшчыны знайшла іншую фірму, якая паабяцала вывесці наяўныя з гандлёвай платформы. Для правядзення гэтай аперацыі кліентка перавяла $19 тысяч. Аднак грошай не атрымала. Тым часам крэдыторы сталі цікавіцца ў яе тэрмінамі вяртання сваіх сродкаў. І жанчына звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Браслаўскі РАУС праводзіць праверку "заблытанай сітуацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі