Жыхарка Мінска набрала ў доўг у знаёмых больш за паўмільёна долараў
Грошы жанчына прасіла для куплі аўто, інвестыцый і на розныя пакупкі, ілюстрацыйнае фота
Жыхарка Мінска зрабілася фігуранткай справы аб махлярстве — яна здолела ўзяць у доўг у сяброў і знаёмых грошай на агульную суму больш за 500 тысяч долараў. Пра гэтую гісторыю расказалі ў Генеральнай пракуратуры.
Жанчыне 42 гады. З красавіка 2019 года яна пад рознымі падставамі прасіла ў сяброў грошай у доўг: для куплі аўто, інвестыцый і на розныя пакупкі. Вярнуць абяцала з працэнтамі. У выніку пацярпелымі па гэтай справе сталі 36 чалавек. Жанчына ўзяла ў іх у доўг 419 тысяч долараў, 92 тысяч еўра і 3 тысячы рублёў. Цяпер ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.