Жыхары Жлобіна тры месяцы друкавалі грошы на прынтары

Прынтар, на якім жыхары Жлобіна друкавалі грошы / @pressmvd

Прынтар, на якім жыхары Жлобіна друкавалі грошы / @pressmvd

Гомельскія міліцыянеры кажуць, што затрымалі фальшываманетчыкаў-аматараў. На банкнотах іх вытворчасці не было нават імітацыі элементаў абароны. Купюры мужчыны друкавалі на прынтары, але пры гэтым не скнарнічалі — абмежаваліся банкнотамі маленькага наміналу (5, 10 і 20 рублёў). І таму, напэўна, іх не адразу пачалі шукаць.

Пра ўзнікненне ў Жлобіне альтэрнатыўнага "эмісійнага цэнтра" сілавікі пачалі здагадвацца, калі ім пасыпаліся скаргі на падробленыя банкноты з мясцовых банкаў. Фальшываманетчыкаў знайшлі. Імі аказаліся двое мясцовых жыхароў 39-ці гадоў. Пры ператрусе дома ў аднаго з іх знайшлі 40 аналагічных банкнот. "Іх друкавалі на звычайнай паперы з дапамогай офіснага прынтара", — расказалі ў Гомельскім УУС. Мужчыны прызналіся, што друкавалі "грошы" каля трох месяцаў. Заведзеная крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі