Жыровіцкі манастыр адчынілі для наведвальнікаў
1 чэрвеня для наведвальнікаў зноў адчыніўся Жыровіцкі манастыр.
"У першы дзень адкрыцця манастыра намеснік Жыровіцкага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў у Успенскім саборы падзячны малебен", — гаворыцца на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.
Наведвальнікаў просяць захоўваць сацыяльнае дыстанцыяванне, асабістую гігіену, рэспіраторны этыкет.
Як распавядала Еўрарадыё, у красавіку архіепіскап Гурый перахварэў на пнеўманію, ляжаў у гродзенскай лякарні. Яму стала кепска падчас Велікоднай службы ў жыровіцкім саборы, куды архіепіскап Гурый прыехаў пасля хваробы і самаізаляцыі.
Пасля гэтага былі шпіталізаваныя дзясяткі насельнікаў манастыра і навучэнцаў духоўнай семінарыі. Праз нейкі час архіепіскап Гурый стаў з'яўляцца на публіцы ў ахоўнай масцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.