Жывога скарпіёна выявілі ў мінскай кватэры

Жывога скарпіёна выявілі ў мінскай кватэры

Незвычайны выклік атрымалі мінскія міліцыянты. На кухні адной з кватэр шматпавярховіка на вуліцы Лесі Украінкі гаспадары знайшлі жывога скарпіёна, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

На дапамогу гаспадарам прыйшлі супрацоўнікі МНС і ўчастковы інспектар міліцыі Уладзімір Шаўчэнка. Спярша меркавалі, што скарпіёнаў разводзіць хтосьці з суседзяў, а адзін з іх нейкім чынам уцёк. Аднак усе апытаныя жыхары дома абвяргалі такія здагадкі.

Потым гаспадары кватэры распавялі, што ў той дзень закупляліся на рынку. у тым ліку заморскімі сухафрукты. "Магчыма, скарпіёна яны самі прынеслі ў кватэру разам з правізіяй", — мяркуе лейтэнант міліцыі Шаўчэнка.

На шчасце, пацярпелых ад сустрэчы з небяспечным экзотам не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі