Знешні дзярждоўг Беларусі — 12,5 млрд долараў
Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 снежня складаў 12,5 млрд долараў. З пачатку 2015-га ён зменшыўся на 0,3% ці на 42,6 млн долараў.
БЕЛТА нагадвае, што за 11 месяцаў бягучага года былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 2 млрд 13 млн 400 тысяч долараў. Найбольш было атрымана ад ураду і банкаў Расіі — 1 млрд 461 млн 200 тысяч долараў. Амаль $489 млн Беларусь пазычыла ў банкаў Кітая.
Сёлета на пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу пайшло $1 млрд 643 млн 500 тысяч долараў.
Што да дзяржаўнага доўга Беларусі, дык на 1 снежня ён складаў 318,5 трлн рублёў. Ад пачатку 2015-га ён павялічыўся на 121,1 трлн (больш чым на 61%).
Фота: sb.by