Знешні дзярждоўг Беларусі ад пачатку года знізіўся на 1,2%

Знешні дзярждоўг Беларусі ад пачатку года знізіўся на 1,2%

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2019 года склаў 16,7 мільярда долараў, інфармуе Міністэрства фінансаў. Ад пачатку года ён знізіўся на 0,2 мільярда долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,2%.

За першую палову 2019 года беларускія ўлады атрымалі знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 486,4 мільёна долараў. Большую частку гэтых грошай далі ўрад і банкі Расіі — 398 мільёнаў долараў. 50,3 мільёна долараў вылучыў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, 22,3 мільёна долараў — Экспартна-імпартнага банка Кітая, 15,8 мільёна долараў — ЕБРР і СІБ.

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу за першае паўгоддзе пайшло 773,7 мільёна долараў. 

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў 43,1 мільярда рублёў. Ад пачатку года ён паменшаў на 2,3 мільярда рублёў, або на 5%.

Унутраны дзярждоўг па стане на 1 ліпеня склаў 9 мільярдаў рублёў. За паўгода ён вырас на 0,1 мільярда рублёў, або на 1,2%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі