Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,9 млрд долараў
![Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,9 млрд долараў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-03-27t000000z_1113931690_rc2jsf9x5czj_rtrmadp_3_health-coronavirus-usa.jpg.webp?itok=_7DV5Fs-)
Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 сакавіка 2020-га складаў 16,9 млрд долараў. Сёлета ён знізіўся на 300 мільёнаў долараў ці на 1,6%, паведамляе Міністэрства фінансаў.
На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў першыя два месяцы гэтага года было выдаткавана больш за 376 млн долараў: амаль $196 млн — расійскаму ўраду, больш за $167 млн — банкам КНР. У гэты ж перыяд былі прыцягнуты крэдыты на 179,5 млн долараў. Больш за 157 мільёнаў долараў з гэтай сумы атрыманы ад ўраду і банкаў Расійскай Федэрацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.