Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся да 13,1 млрд долараў
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі сёлета павялічыўся на 651,7 млн долараў ЗША ці на 5,2%. На 1 траўня ён складаў 13,1 млрд долараў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.
Адзначаецца, што ў 2016 годзе былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на агульную суму 781,4 млн долараў. Найбольш ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — $500 мільёнаў. Банкі Кітая пазычылі Беларусі 111,1 млн долараў. Астатнія сродкі паступілі ад ураду і банкаў Расіі (153 млн долараў) і ад Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (17,3 млн долараў). На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу нашай краіны ў студзені-красавіку 2016-га было выдаткавана больш за 244 млн долараў ЗША.
Падрабязную статыстыку пра знешні і ўнутраны дзяржаўныя даўгі Беларусі гл. тут.