Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся да 13,1 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся да 13,1 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся на 5,1% ці на 637,8 млн долараў. На 1 чэрвеня ён складаў 13,1 млрд долараў, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Адзначаецца, што за першыя пяць месяцаў 2016 года было прыцягнута знешніх дзяржпазык на 855,8 млн долараў. Найбольш было атрымана ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — $500 млн.

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў студзені-траўні спатрэбіліся 302,1 млн долараў. З іх Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця — больш за 88 млн долараў, ураду Расіі — $125 млн, кітайскім банкам — амаль 68 млн долараў.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 чэрвеня 2016-га складаў 94 трлн рублёў. З пачатку года ён зменшыўся на 3,5 трлн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 3,6%. Дзярждоўг Беларусі на 1 чэрвеня складаў 352,9 трлн рублёў. У параўнанні з пачаткам года ён павялічыўся на 24,3 трлн (на 7,4%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі