Знік Антон Піеў, аўтар скандальнага роліка пра мінскае метро
27 траўня ён сышоў з дому і не вярнуўся.
У Мінску знік 28-гадовы Антон Піеў. Ён стаў вядомы пасля таго, як у 2011-м зняў відэаролік пра станцыю мінскага метро "Маскоўская", куды ён бесперашкодна завітаў з сябрамі ўначы. Адбылося гэта праз паўгода пасля выбуху ў мінскім метро. Сам Антон казаў, што такім чынам ён хацеў прыцягнуць увагу да сістэмы бяспекі. Сапраўды, выбухнуў скандал, пачаліся праверкі сістэмы бяспекі метрапалітэна.
Як паведамляюць "Беларускія навіны", 27 траўня ён сышоў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Ад таго часу ніякай інфармацыі пра Антона Піева і яго лёс няма. Вядома, што тэлефон і ноўтбук засталіся дома, але няма намёту. Межы Беларусі малады чалавек не пакідаў.
Аўтар скандальнага відэа ў начным метро хацеў рэзанансу ў грамадстве