За надпіс на майцы "Пішыце лісты!" затрыманы гомельскі актывіст Ілля Міронаў

За надпіс на майцы "Пішыце лісты!" затрыманы гомельскі актывіст Ілля Міронаў

Зноў затрыманы гомельскі актывіст Ілля Міронаў, паведамляюць праваабаронцы. Яго затрымлівалі ў ліпені, але пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Ён быў падазраваным па артыкуле "акт тэрарызму".

Як паведамляе Радыё Свабода, у аўторак валанцёра затрымалі за надпіс на майцы "Пішыце лісты!" каля гомельскага СІЗА, дзе ён спрабаваў перадаць перадачу. Яго пачалі судзіць за "несанкцыянаванае пікетаванне". Суддзя Віктар Казачок цікавіўся, ці ведае затрыманы пра заклік павіншаваць палітвязня Сяргея Ціханоўскага з днём нараджэння 18 жніўня. Ілля Міронаў сказаў, што не ведаў, а майку носіць ужо некалькі месяцаў.

Суд працягнецца ў чацвер. Міронаў застаецца за кратамі.

Ілля Міронаў напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням.

За надпіс на майцы "Пішыце лісты!" затрыманы гомельскі актывіст Ілля Міронаў
@radiosvaboda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі