Золата сярод фрыстайлістаў заваяваў украінец Аляксандр Абраменка
![Золата сярод фрыстайлістаў заваяваў украінец Аляксандр Абраменка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/frystajl-1802.jpg.webp?itok=hUKmJjM5)
Фрыстайліст з Украіны Аляксандр Абраменка стаў чэмпіёнам Алімпіяды-2018. "Срэбра" заваяваў кітаец Цзя Цзунян, "бронзу" — расіянін Ілля Бураў.
У фінал спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы выйшаў толькі адзін з нашых фрыстайлістаў — Станіслаў Гладчанка. У вырашальнай спробе ён перазаявіў скачок на больш складаны, аднак пры скачку не справіўся з прызямленнем і паваліўся. У выніку наш спартовец апынуўся толькі на шостым месцы.