Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 8,1 мільярда долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 8,1 мільярда долараў

Па стане на 1 чэрвеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 8090 мільёнаў долараў ЗША (у эквіваленце), інфармуе прэс-служба Нацбанка.

За травень яны выраслі на 521,6 мільёна долараў ЗША (6,9%). Дарэчы, за красавік рост ЗВР склаў 322,7 мільёна долараў ЗША (4,5%).

Прырост ЗВР тлумачыцца продажам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленнем валюты ў бюджэт (у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты), а таксама купляй валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Паведамляецца, што ўрад і Нацбанк выплацілі ў траўні каля 140 мільёнаў долараў па знешніх і ўнутраных пазыках.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, на 1 студзеня 2020 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў павінен скласці не менш за 7,1 мільярда долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі