Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў студзені знізіліся на 150 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў студзені знізіліся на 150 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў студзені знізіліся на 150,4 млн долараў (на 1,6%). На 1 лютага яны складалі 9 млрд 243 млн 100 тысяч долараў (паводле папярэдняй інфармацыі), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Зніжэнне ЗВР тлумачыцца планавымі плацяжамі па знешніх і ўнутраных абавязацельствах, выкананых урадам і Нацбанкам. Іх сума склала 556 мільёнаў долараў.

Дарэчы, у адпаведнасці з планамі ўраду на 1 студзеня 2020 года ЗВР павінны былі скласці не менш за 7,1 мільярда долараў ЗША, а на 1 студзеня 2021-га — не менш за 7 млрд 300 млн долараў.

Па выніках 2019 года міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны выраслі на 2,2 мільярда долараў (або на 31,2%), у снежні — на 234,7 млн долараў. За мінулы год залаты запас Беларусі павялічыўся да 42,2 тоны залатога эквіваленту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі