Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 916 мільёнаў долараў
![Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 916 мільёнаў долараў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rtx7bok3_0.jpg.webp?itok=qlTM93s-)
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені 2020-га выраслі на 916,4 мільёна долараў (на 11,6%). На 1 ліпеня яны складалі $8 млрд 795 млн 700 тысяч, паведамляе прэс-служба Нацбанка. Падкрэсліваецца, што гэта папярэднія звесткі. У траўні ЗВР знізіліся на 0,05% ці на 3,7 млн долараў.
Золатавалютныя рэзервы ў першы месяц лета павялічыліся за кошт паступлення сродкаў ад размяшчэння Мінфінам еўрааблігацый, а таксама дзякуючы падаражанню манетарнага золата.
У чэрвені ўрад і Нацбанк заплацілі па знешніх і ўнутраных абавязацельствах каля 287 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.