Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на $98 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на $98 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на $98,4 млн, альбо на 1,3%. Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 студзеня 2018 года ЗВР складалі 7 млрд 315,3 млн долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка. Як вядома, у лістападзе 2017-га міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны выраслі на 18,4 млн долараў, ці на 0,2%. Зніжэнне ў наступным месяцы звязана з планаваным пагашэннем урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце — каля $501 млн.

Адзначым, што за мінулы год золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2 млрд 388 млн долараў, ці на 48,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі