Зранку 5 студзеня ў рагачоўскія дамы вярнулі цяпло і гарачую ваду
Аварыя ў Рагачове
Зранку 5 студзеня рагачоўскія камунальнікі закончылі работы па замене аварыйнага ўчастку трубаправоду ў цэнтры горада.
"Падача гарачага водазабеспячэння і ацяплення ў жылыя дамы адбываецца паступова", — піша мясцовае выданне "Свабоднае слова". Пры ўтварэнні паветраных коркаў жыхароў просяць пакідаць заяўкі ў дыспетчарскай службе.
Як распавядала Еўрарадыё, аварыя на трубаправодзе ў цэнтры Рагачова пакінула на ўсю ноч без цяпла і гарачай вады 37 жылых шматкватэрных дамоў, а таксама ўстановы медыцыны і адукацыі. Пры гэтым на дварэ стаяць маразы.
Аварыйныя работы па замене трубаправода працягваліся ўсю ноч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.