ЗША і Куба абвясцілі пра новую старонку ў адносінах
Прэзідэнт ЗША і кіраўнік Кубы выступілі сінхронна.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама звярнуўся да кангрэсу з прапановай адмяніць эмбарга супраць Кубы і аднавіць з ёй адносіны, перадае ВВС. Абама прызнаў, што 50-гадовая палітыка стрымлівання ў адносінах да Кубы не працуе.
Паводле яго слоў, ЗША не адмаўляюцца ад падтрымкі свабоды і дэмакратыі ва ўсім свеце. Але ўсё гэта можна рабіць па-іншаму, каб не павялічваць канфрантацыю.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і папаа рымскі Францішак віталі паляпшэнне адносін паміж ЗША і Кубай.
Выступ амерыканскага прэзідэнта дакладна супаў па часе з выступам і кубінскага лідэра Рауля Кастра. Ён шмат у чым паўтарыў словы амерыканскага прэзідэнта, зазначыўшы, што ў сучасным свеце дыялог і супрацоўніцтва лепш за канфрантацыю. Адначасова Кастра не адмовіўся ад рэвалюцыйных прынцыпаў.
Фота — ВВС