ЗША лічаць, што беларуска-расійскія вучэнні "вядуць да эскалацыі"

ЗША лічаць, што беларуска-расійскія вучэнні "вядуць да эскалацыі"

ЗША лічаць, што беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "вядуць да эскалацыі, а не дээскалацыі". Такую заяву ў чацвер зрабіла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі. Паводле яе слоў, Вашынгтон працягвае адсочваць сітуацыю і развіццё падзей, вызначае, "якую падтрымку аказаць і як працаваць з... партнёрамі па NATO ў рэгіёне і ўзаемадзейнічаць з імі".

Па-ранейшаму захоўваецца напружанне ў дачыненнях Украіны і Расіі. Пра пагрозу вайны гавораць і эксперты, і палітыкі. Вельмі часта ў гэтым кантэксце згадваецца Беларусь, паколькі ў яе прыбываюць расійскія войскі.

Генсек NATO Енс Столтэнберг ацаніў перамяшчэнне расйіскіх войскаў у Беларусь як найбуйнейшае ваеннае разгортванне з часоў "халоднай вайны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі