ЗША перакінулі ў Еўропу самалёт "суднага дня"
E-6B Mercury распрацаваны на базе пасажырскага самалёта Boeing 707-320 / twitter.com/US_EUCOM
Амерыканскі стратэгічны самалёт кіравання і сувязі E-6B Mercury прызямліўся ў Ісландыі. Гэты борт яшчэ называюць самалётам "суднага дня".
"Самалёт E-6B Mercury ВМС ЗША прыбыў у Ісландыю, выконваючы аперацыі ў зоне адказнасці Еўрапейскага камандавання УС ЗША", — гаворыцца ў паведамленні ў Twitter камандавання войскаў Злучаных Штатаў у Еўропе. Экіпаж ужо сустрэўся з амбасадарам ЗША ў Ісландыі Кэрын Патман.
E-6B Mercury прызначаны для забеспячэння рэзервовай сувязі з атамнымі падводнымі лодкамі з балістычнымі ракетамі. Гэты самалёт таксама выкарыстоўваецца як паветраны камандны пост аб'яднанага стратэгічнага камандавання ВПС ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.