ЗША просяць Расію дапамагчы мірна вырашыць сітуацыю ва Украіне
Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчах у Маскве намесніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыі Нуланд.
Як паведамляе сайт podrobnosti.ua, Нуланд выказала глыбокую занепакоенасць ЗША з нагоды сітуацыі ва Украіне і заклікала расійскі бок да мірнага ўрэгулявання праблемы, забеспячэнне абароны чалавечай годнасці і прыняцце палітычнага рашэння.
Амерыканская чыноўніца растлумачыла расійскім калегам, што ЗША падтрымліваюць выбар Украіны на карысць Еўропы, негвалтоўнае і выключна палітычнае рашэнне цяперашняй сітуацыі. Таксама яна падтрымала аднаўленне эканамічнага дабрабыту Украіны пры падтрымцы Міжнароднага валютнага фонду.
Нуланд падчас візіту сустракалася кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Расіі, памочнікам прэзідэнта Расіі Юрыем Ушаковым і лідарамі расійскай грамадзянскай супольнасці.
Фота — rusmirzp.com