ЗША ўвялі санкцыі супраць экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча

Гэта не толькі Януковіч, але і экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Віктар Медвядчук, спікер распушчанага Радай парламента Крыму Уладзімір Канстанцінаў і незаконна прызначаны прэм'ер-міністр Сяргей Аксёнаў, паведамляе УНІАН.



Адпаведны ўказ падпісаў амерыканскі прэзідэнт Барак Абама.



Таксама ЗША арыштавалі актывы 7 расійскіх чыноўнікаў. Сёння ж ЕС зацвердзіў "чорны спіс" расійскіх чыноўнікаў і сілавікоў. Планавалася, што ў ім будзе да 130 прозвішчаў. Аднак Савет Еўрасаюза зацвердзіў спіс з 21 чалавека. Прычым гэта не толькі расіяне, але і былыя ўкраінскія чыноўнікі. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а іх актывы будуць заблакаваныя.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі