ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў

Пад санкцыі трапілі чыноўнікі з Расіі і Крыма, а таксама звычайныя грамадзяне і арганізацый, дзеянні якіх, ва думку Вашынгтона, дэстабілізуюць сітуацыю на Украіне.



Канкрэтныя прозвішчы чыноўнікаў, якія фігуруюць у спісе, не ўдакладняюцца, адзначае lenta.ru. У адміністрацыі Абамы таксама кажуць, што гатовыя распачаць і іншыя крокі ў дачыненні да Расіі ў залежнасці ад развіцця сітуацыі вна Украіне.



Раней ЗША і Еўрасаюз пагражалі Расіі эканамічнымі санкцыямі: яны вінавацяць Маскву ва ўмяшанні ва ўнутрыўкраінскія справы. Вашынгтон і Брусэль, аднак, заяўлялі, што такія меры будуць прынятыя толькі ў выпадку уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.



Фота — investgazeta.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі