ЗША выступаюць за абмежаванне ўдзелу Беларусі і Расіі ў спартыўных спаборніцтвах

Беларускі і расійскі спорт пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускі і расійскі спорт пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

ЗША выступаюць за абмежаванне ўдзелу Беларусі і Расіі ў спартыўных спаборніцтвах. У тым ліку і на алімпійскіх. Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што Злучаныя Штаты — за захаванне забароны на сцягі, гербы і гімны Беларусі і Расіі на міжнародных спаборніцтвах.

"У выпадках, калі спартыўныя арганізацыі і арганізатары спартыўных мерапрыемстваў, такія як Міжнародны алімпійскі камітэт, вырашаюць дапусціць да ўдзелу атлетаў з Расіі і Беларусі, павінна быць абсалютна ясна, што яны не прадстаўляюць расійскай або беларускай дзяржаў", — сказала Жан П'ер.

Тым часам міністры спорту Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт не пускаць спартсменаў з Беларусі і Расіі на Алімпіяду 2024 года. Прычына — вайна ва Украіне.

Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што працягваць поўнае адхіленне беларусаў і расіян ад міжнародных спаборніцтваў не дазваляе пазіцыя ААН наконт "дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце", а таксама "прынцыпы алімпійскага руху". Пры гэтым пакуль гаворкі пра допуск беларусаў і расіян да Алімпіяды 2024 года няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі