Зварот рэдакцыі Еўрарадыё з нагоды блакіроўкі даменаў беларускіх незалежных СМІ

Даменам Еўрарадыё забарона ААЦ не пагражае, ілюстрацыйнае фота

Даменам Еўрарадыё забарона ААЦ не пагражае, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Ніякіх праблем для Еўрарадыё новы загад не стварае, бо мы ад пачатку думалі пра тое, як зрабіць сваё медыя максімальна ўстойлівым. Пасля таго, як мы адмовіліся ад кірылічных даменаў у зоне .бел, якія калісьці зарэгістравалі на ўсякі выпадак, ніводны дамен Еўрарадыё не залежыць ад беларускага рэгістратара.

Асноўны і рэзервовы дамены, на якіх мы працуем, — euroradio.fm і euroradio.by — зарэгістраваныя ў іншых краінах, бо мы даўно разумеем рэпрэсіўную прыроду таго, як лукашэнкаўскія чыноўнікі спрабуюць "рэгуляваць" інтэрнэт.

Каб пазбавіць нас нашых даменаў, ААЦ мусіць звяртацца ў ICANN — некамерцыйную грамадскую карпарацыю па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі. Але мы спадзяемся, што там у курсе, што беларускія ўлады ўжываюць слова "экстрэмізм" не па адрасе, а прызнанне незалежных СМІ "экстрэмісцкімі матэрыяламі" ёсць для іх толькі зручным спосабам цэнзураваць медыярынак і змагацца са сваімі палітычнымі праціўнікамі.

Падтрымайце рэдакцыю Еўрарадыё на Patreon. Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам быць больш гнуткімі і ўстойлівымі да блакіровак і цэнзуры, якой займаюцца лукашэнкаўскія чыноўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі