Зяленскі адрынуў магчымасць якіх-небудзь тэрытарыяльных саступак Расіі

Уладзімір Зяленскі сярод украінскіх вайскоўцаў / president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі сярод украінскіх вайскоўцаў / president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" адрынуў магчымасць якіх-небудзь тэрытарыяльных саступак Расіі. Як і магчымасць кампрамісу з Уладзімірам Пуціным.

"Сёння наша выжыванне, наша яднанне — адна мэта, — кажа Зяленскі. — Мы ідзем у Еўропу, Украіна выбрала гэты шлях. Усё гэта немагчыма страціць. Украіна хоча гарантый бяспекі, усе мы хочам — мы аб'яднаныя. Таму якія-небудзь тэрытарыяльныя кампрамісы будуць толькі аслабляць наша дзяржаву. Пытанне ж не ў слове "кампраміс". Навошта яго баяцца? У нас мільён кампрамісаў у жыцці. Яны кожны дзень адбываюцца. Пытанне — з кім. Кампраміс з Пуціным? Не! Чаму? Таму што няма веры".

Украінскі прэзідэнт дадаў, што якія-небудзь кампрамісы ў дачыненні да Данбаса, Крыма або паўднёвых тэрыторый Украіны будуць "бомбай у цэнтры нашай краіны і бомбай у цэнтры Еўропы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі