Зяленскі назваў фарсам "рэферэндумы" на акупаваных тэрыторыях
Пустыя бюлетэні на "рэферэндумах" залічваліся "за" / t.me/uniannet
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў фарсам "рэферэндумы" на акупаваных тэрыторыях "аб уваходжанні ў склад Расіі". "Што намалююць замест выніку, мы ведалі загадзя", — заявіў ён. Паводле слоў Зяленскага, праведзеную акцыю "нельга назваць нават імітацыяй рэферэндумаў". "Расія нават не хаваецца", — кажа ўкраінскі прэзідэнт.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што "злачынныя дзеянні Расіі нічога не зменяць для Украіны", якая працягвае вызваляць свае тэрыторыі.
Напярэдадні на акупаваных расіянамі ўкраінскіх тэрыторыях былі аб'яўлены "вынікі галасавання". У Запарожскай вобласці "за далучэнне да РФ" — 93,11%, у Херсонскай — 87,05%, у "ДНР" — 99,23%, у "ЛНР" — 98,42%. Сусветная супольнасць ужо заявіла, што прызнавацца вынікі гэтых "рэферэндумаў" не будуць. Чакаецца, што ўжо ў бліжэйшыя дні Масква спешна анэксуе згаданыя тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.