Зяленскі не хоча беларускіх памежнікаў на мяжы Украіны і Расіі: сваіх дастаткова
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся ад дапамогі, якую прапаноўваў яму Аляксандр Лукашэнка, піша znaj.ua.
Паведамляецца, што беларускі кіраўнік прапаноўваў памежнікаў, каб узяць пад кантроль мяжу паміж Украінай і Расіяй.
"Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наколькі я ведаю, ён мне гэта казаў, што не першы раз агучваў, што калі вам потым будзе патрэбна дапамога з нагоды колькасці памежнікаў на мяжы Украіны з Расіяй, калі вам трэба будзе браць пад кантроль мяжу, то звяртайцеся, мы абавязкова дапаможам. Я яму падзякаваў, але я думаю, што мы ж незалежная краіна і ў нас хопіць сваіх памежнікаў", — заявіў прэзідэнт Украіны.
Нагадаем, што кіраўнікі Беларусі і Украіны сустракаліся ў Жытоміры 4 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.