Зяленскі паказаў свой бюлетэнь журналістам — на кандыдата выклікалі паліцыю

Зяленскі паказаў свой бюлетэнь журналістам — на кандыдата выклікалі паліцыю

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі парушыў выбарчае заканадаўства: ён паказаў свой бюлетэнь для галасавання журналістам, калі выйшаў з кабінкі. Ён не толькі дэманстраваў гэты дакумент, але і пазіраваў з ім на камеры, што з’яўляецца парушэннем таямніцы галасавання, паведамляе Громадське.

Калі журналісты нагадалі яму пра гэтую прававую норму, Зяленскі сказаў:  “Я вам гэтага не паказваў”.

Пазней на кандыдата выклікалі паліцыю, якая склала на шоўмэна адміністратыўны пратакол. Яму цяпер пагражае буйны штраф.

21 красавіка ва Украіне праходзіць 2 тур прэзідэнцкіх выбараў. Сапернікам Зяленскага з’яўляецца дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі