Зяленскі: пасля выкарыстання ядзернай зброі Пуцін не зможа захаваць сваё жыццё
Уладзімір Пуцін і яго зброя / Карыкатура dw.com
Пасля выкарыстання ядзернай зброі Уладзімір Пуцін не зможа захаваць сваё жыццё. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён падкрэсліў, што свет ніколі не даруе расійскаму прэзідэнту і Расіі ядзернага ўдару па Украіне.
"Усё ж я лічу, што кіраўнік Расіі вельмі любіць сам сваё жыццё, — кажа Зяленскі. — І, думаю, ён разумее, што пасля выкарыстання ядзернай зброі ён не зможа больш захаваць яго. Я ў гэтым упэўнены".
Пуцін у канцы верасня заяўляў, што выкарыстае ўсе наяўныя сродкі ў выпадку з'яўлення "пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці РФ".
Зяленскі мяркуе, што ў выпадку пагрозы прымянення ядзернай зброі з боку Масквы NATO варта нанесці прэвентыўны ўдар па Расіі. Гэтыя словы выклікалі буру эмоцый у РФ, хоць прэзідэнт Украіны не казаў пра ядзерны ўдар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.