Зяленскі прыехаў у Бучу і абвінаваціў Расію ў генацыдзе

Зяленскі прыехаў у Бучу і абвінаваціў Расію ў генацыдзе

4 красавіка ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу ў Кіеўскай вобласці, дзе пасля вызвалення ад расійскіх войскаў знайшлі шматлікія целы забітых, закатаваных мясцовых жыхароў. Фота і відэа адтуль ужо абляцелі ўвесь свет, заходнія лідары анансавалі новыя санкцыі супраць Расіі.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", Зяленскі заявіў, што Расія здзейсніла вайсковыя злачынствы і "гэта будзе прызнана светам, як генацыд". Ён паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі, аглядзеў знішчаную расійскую вайсковую тэхніку.

Ад перамоў з Расіяй Уладзімір Зяленскі не адмаўляецца.

Як вядома, расійскае кіраўніцтва адмаўляе дачыненне расійскіх вайскоўцаў да забойства людзей у Бучы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі