Зяленскі прыехаў у Львоў, абмяркоўвалася сітуацыя на мяжы з Беларуссю

Уладзімір Зяленскі ў Львове / loda.gov.ua
Уладзімір Зяленскі ў Львове / loda.gov.ua

11 студзеня Уладзімір Зяленскі прыехаў у Львоў. Украінскі прэзідэнт пачаў свой візіт у горад з ушанавання памяці загінулых вайскоўцаў на Лічакіўскіх могілках.

"Слава ўсім, хто аддаў жыццё за нашу свабоду і незалежнасць нашай дзяржавы! Слава Украіне!", піша Зяленскі.

У Львове прайшла "каардынацыйная нарада" з удзелам Уладзіміра Зяленскага. Абмяркоўвалася сітуацыя ў паўночна-заходніх абласцях Украіны. Між іншым, гаворка ішла пра ахову дзяржаўнай мяжы, пра аператыўную сітуацыю на мяжы з Беларуссю і "контрдыверсійныя захады на гэтых тэрыторыях".

Зяленскі прыехаў у Львоў, абмяркоўвалася сітуацыя на мяжы з Беларуссю
loda.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі