Зяленскі звольніў усіх абласных ваенкамаў ва Украіне
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Ва Украіне звальняюць усіх абласных ваенкамаў. Адпаведнае распараджэнне даў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
На пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны ён заслухаў даклады па выніках праверкі ваенкаматаў. "Усяго ўжо 112 крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб "ваенкаматаў", 33 падазрэнні", — заяваў Зяленскі.
Ён загадаў прызначаць кіраўнікамі ваенкаматаў воінаў, якія страцілі здароўе ў баях: "Кіраваць гэтай сістэмай павінныя людзі, якія дакладна ведаюць, што такое вайна і чаму цынізм і хабарніцтва падчас вайны — гэта дзяржаўная здрада. Затое воіны, якія прайшлі фронт або якія не могуць быць у акопах, таму што страцілі здароўе, страцілі канечнасці, але захавалі сваю годнасць і не маюць цынізму, — менавіта ім можна даверыць гэтую сістэму камплектавання".
Займацца прызначэннем будзе галоўнакамандуючы Валерый Залужны. Перад прызначэннем новых кіраўнікоў ваенкаматаў іх правяраць СБУ.
Як удакладняе hromadske.ua, пад падазрэнні трапілі не толькі ваенкамы, але і работнікі ваенна-ўрачэбных камісій, а таксама іншыя службовыя асобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.